Старт дадзены...

11 декабря 2017 - Александра Джежора
article3597.jpg

 У Івацэвіцкім раёне стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспечны Новы год!”. Першае мерапрыемства  акцыі інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый МОЛАШ правёў для маладых інвалідаў дзённага знаходжання ДУ “Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Маладым людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на пачатку сустрэчы прадстаўнік райаддзела па НС расказаў, наколькі часам сумныя вынікі мае сустрэча Новага года і святкаванне Калядаў, насуперак чаканням весялосці. Многае залежыць ад таго, наколькі адказна людзі ставяцца да патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі пры ўстаноўцы той жа навагодняй елкі ў сваім пакоі, спраўнасці ёлачнай электрагірлянды ды іншай навагодняй ілюмінацыі. А піратэхніка!? Колькі смутку, а то і наогул пакут прыносіць яна, калі з ёю няправільна абыходзяцца, скарыстоўваюць не па прызначэнні і не ў адпаведнасці з  патрабаваннямі  інструкцыі. Аб мерах перасцярогі ў навагоднія святы і нагадаў удзельнікам сустрэчы прадстаўнік раённай службы выратавання. У дабавак разгледзелі і правільныя паводзіны на заледзянелых вадаёмах, патрабаванні правілаў бяспекі ў час моцных маразоў, падчас галалёдных з’яў.

Наведвальнікі дзённага аддзялення інвалідаў сталі даволі актыўнымі ўдзельнікамі і супрацьпажарнай пераднавагодняй віктарыны  і тэматычных  конкурсаў.  Кожны атрымаў буклет і брашуру “Што рабіць, калі…?” альбо “Правілы бяспечных паводзін ў розных НС”. Фіналам прафілактычнай гутаркі быў прагляд  відэафільмаў адпаведнай тэматыкі.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий