У цэнтры ўвагі выратавальнікаў

2 ноября 2017 - Александра Джежора
article3509.jpg

 Адпаведна запланаваным мерапрыемствам, праводзімым пад эгідай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”,  прадстаўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС арганізоўваюць і праводзяць шматлікія рэйды-маніторынгі жылля. У адным з такіх рэйдаў па “шматпавярхоўках”, якія знаходзяцца ў райцэнтры, сумесна з прадстаўнікамі ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” браў удзел інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па НС Арцём Кульгавеня.

Увага работніка райаддзела па НС найперш была звернута на пажарабяспечны стан падвалаў і гарышчаў, на магчымасць прайсці туды пабочным асобам альбо дзецям. А такая магчымасць павінна быць катэгарычна выключана і дзверы гэтых памяшканняў, у прыватнасці, пад’ездаў, павінны зачыняцца на замкі.

Часам пераабсталёўваючы памяшканні падвалаў жыхары дамоў ігнаруюць супрацьпажарныя нормы і правілы, што істотна пагаршае пажарабяспечнасць усяго шматкватэрнага жылога дома. У дабавак электраправодка і электраасвяшчэнне падвальных памяшканняў некаторых “шматпавярховак” таксама выклікаюць абгрунтаваныя нараканні на гора-электрыкаў. Пры гэтым электрычныя лямпачкі ў падвалах павінны быць закрытыя плафонамі. Таксама трэба памятаць, што  адкрытым агнём і ў падвалах і на гарышчах карыстацца катэгарычна забаронена.

Часам здзіўляюць адносіны жыхароў да забеспячэння супрацьпажарнага стану жылля: калі ў кватэры – поўны парадак, то ў падвалах часам захоўваюцца старыя непатрэбныя рэчы,  што замінае праходы і пагаршае пажарабяспечны стан шматпавярховых дамоў.

У ходзе рэйда былі таксама і сустрэчы з жыхарамі дамоў – уладальнікамі падвальных секцый, падчас якіх прайшлі прафілактычныя гутаркі аб больш строгай адказнасці за свае дзеянні і выкананні проціпажарных правіл.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС. 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий