У дамах вяскоўцаў...

12 декабря 2017 - Александра Джежора
article3596.jpg

 Вось і надышоў ацяпляльны сезон. А разам з ім узрастае верагоднасць узнікнення пажару з-за няспраўнасці ці няправільнай эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў.

 Каб прадухіліць магчымую вогненную бяду прадстаўнікі ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС часцей наведваюць дамы адзінокіх састарэлых вяскоўцаў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў. Падчас наведвання такіх дамоў асаблівая ўвага з боку прадстаўнікоў райаддзела па НС надаецца спраўнасці прыбораў ацяплення, найперш – печаў. Выкананне домаўладальнікамі неабходных мераў перасцярогі пры паленні печаў таксама застаецца ў полі зроку выратавальнікаў.

Інспектар ІНіП райаддзела па НС Уладзіслава Пархомік правяла чарговы маніторынг супрацьпажарнага стану шэрага дамоў у вёсках Рудня і Краі Рэчкаўскага сельвыканкама. Агледжаны ўважліва былі не толькі самі печы, але і стан дымаходаў на гарышчах дамоў. З самімі ж гаспадарамі Уладзіслава Уладзіміраўна  дадаткова пагутарыла аб захаванні супрацьпажарных патрабаванняў каля сваіх печаў, а таксама пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў.

Часта печ з’яўляецца адзінай крыніцай цяпла ў дамах вяскоўцаў і надзвычай важна, каб яна і заставалася крыніцай цяпла, а не пажару.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий