У рамках другога этапа акцыі

5 сентября 2017 - Александра Джежора
article3394.jpg

 Ва ўстановах адукацыі Івацэвіччыны праходзяць мерапрыемствы другога этапу рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!”.

 Так, першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка і старшы інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Вадерый Молаш правялі “Урокі бяспекі” для вучняў малодшых класаў ДУА “Целяханская СШ”, а таксама сустрэліся і пагутарылі наконт  выканання адпаведных правілаў бяспекі з малодшымі школьнікамі ДУА “Амяльнянская СШ” і ДУА “Вялікагацкая СШ”. У ходзе гэтых сустрэч са школьнікамі прадстаўнікі раённай службы выратавання вялі гаворку не толькі аб вогненай небяспецы. Варта адзначыць, што малога чалавечка небяспечныя абставіны падпільноўваюць ледзь ці не на кожным кроку і многа залежыць ад дарослых, ад таго, наколькі адказна будуць ставіцца да навучання малых дзяцей мерам перасцярогі дарослыя, у тым ліку бацькі, настаўнікі-выхавацелі, тыя ж выратавальнікі.

Многа гаварылася і аб паводзінах школьнікаў у выпадку ўзнікнення пажару, аб правілах выкліку выратавальнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі актыўнымі ўдзельнікамі і конкурсу загадак, і супрацьпажарный віктарыны. Кожны, хто здолеў вызначыцца пад час гульняў сваімі ведамі асноў бяспечнасці жыццядзейнасці, чакаў падарунак. А вось павучальную, маляўнічую казку “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек” у той жа Целяханскай сярэдняй школе атрымалі ўсе прысутныя на “Уроку бяспекі”. Не засталіся без падарункаў ад выратавальнікаў і першакласнікі Вялікагацкай школы: яны атрымалі расклады ўрокаў з цыклу “Ганарымся, што навучылі” і буклеты “Азбука бяспекі” (на здымку). А першакласнікі Амяльнянскай школы завалодалі сваімі “Першымі пропісамі бяспекі”.

Выратавальнікі робяць усё магчымае, каб пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, што адбываюцца па віне альбо з удзелам малых дзяцей было як мага меней.

Падрыхтаваў Дзяніс Карпаў.

Комментарии (0)
Добавить комментарий