Трагедыя на даманаўскім перакрыжаванні

5 сентября 2017 - Александра Джежора
article3390.jpg

Апошні дзень лета нагадаў: дарога не даруе бяспечнасці і памылак. Так, 31 жніўня, прыкладна ў 9.40 мінут на даманаўскае перакрыжаванне з боку Быцені рухаўся мінівэн, за рулём – 45-гадовы жыхар г. Зельва, у салоне таксама знаходзіліся сын і дачка вадзіцеля.

Сёння немагчыма сказаць чаму, але вадзіцель на вялікай хуткасці, нават не зважаючы на “спячага паліцэйскага”, выехаў без прыпынку на галоўную дарогу, на так званую “старую” аўтамагістраль. Па гэтай галоўнай дарозе якраз імчаў грузавы аўтамабіль МАЗ. У выніку – сутыкненне, мінівэн загнала пад паўпрычэп так моцна, што выратавальнікі прыкладна дзве гадзіны не маглі дастаць заціснутых у аўто пацярпелых.

Вадзіцель легкавіка – загінуў, яго дзеці атрымалі траўмы і трапілі на бальнічны ложак.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.         

Комментарии (0)
Добавить комментарий