“Увага – дзеці!”

23 августа 2017 - Administrator
article3373.jpg
З 25 жніўня да 5 верасня ў Беларусі праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”. У гэты перыяд усе вадзіцелі механічных транспартных сродках абавязаны рухацца толькі з уключаным бліжнім святлом фар – як у цёмны, так і ў светлы час сутак.

Папярэджваем, што невыкананне дадзенага патрабавання можа стаць асновай для прыцягнення вадзіцеля транспартнага сродку да адміністрацыйнай адказнасці; паводле ч.3 арт.18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь, штраф – да двух базавых велічынь.

Просім бацькоў, чые дзеці з 1 верасня пойдуць у навучальныя ўстановы Івацэвіцкага раёна, вывучыць маршрут руху дзяцей, прайсці з імі гэтым маршрутам, звярнуць увагу на аспекты дарожнай бяспекі (пешаходныя пераходы, светлафоры, рух па тратуарах). Бо ў бацькоў, педагогаў і Дзяржаўтаінспекцыі мэта агульная – зрабіць усё, каб навучальны год прайшоў для падрастаючага пакалення бяспечна.

***
У сярэдзіне жніўня на аўтадарозе паміж Горталем і Целяханамі адбылося ДТЗ: 40-гадовы жыхар г. п. Целяханы П., які на легкавіку “мерседес” рухаўся з боку в. Горталь у Целяханы, не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і дапусціў сутыкненне з веласіпедысткай – 26-гадовай жыхаркай Горталя, якая рухалася ў спадарожным напрамку.
У выніку жанчына атрымала траўмы, была змешчана ў медустанову, стан яе здавальняючы. Вадзіцель легкавіка адмовіўся ад абавязковага праходжання медагляду; нагадваем, што адказ удзельніка дарожнага руху ад медагляду прыраўноўваецца да кіравання аўто ў стане алкагольнага ап’янення.
Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.           
Комментарии (0)
Добавить комментарий