Аддаць веласіпед прымусіла міліцыя

25 июля 2017 - Administrator
article3315.jpg
Жыхар вёскі Заполле Быценскага сельсавета К. адпачываў на беразе вадаёма “Манцюты”. Ён задрамаў, побач у траве ляжаў ягоны горны веласіпед “Кайзер”. Але “Кайзер” не дачакаўся гаспадара: непаўнагадовы малады чалавек Б. ва ўзросце крыху менш за 18 год непрыкметна “падабраў” гэты транспартны сродак, паціху паехаў дамоў, дзе яго схаваў.

К. кінуўся шукаць веласіпед – беспаспяхова. Прайшоў тыдзень-другі, і вось вяскоўцы паведамілі К.: твой “Кайзер” зараз служыць Б., які не саромеецца катацца па вёсцы на ім. К. і Б. сустрэліся, каб расставіць кропкі над “і”, але непаўнагадовы злодзей катэгарычна даказваў: веласіпед не браў. 
К. звярнуўся ў праваахоўныя органы.

А вось гутарка з міліцыяй была больш прадукцыйнай: пад ціскам улік Б. вымушаны быў прызнацца, што веласіпед падабраў ён, “Кайзер” амаль праз месяц вярнуўся да гаспадара, а ў адносінах да непаўнагадовага зло-
дзея ўзбуджана крымінальная справа.
Віталь ПУШЫЛА, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 
 
Комментарии (2)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев