Болей за 100 аштрафаваных за “забыўся”

13 октября 2017 - Administrator
article3480.jpg
За апошнія два тыдні супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі і іншых службаў Івацэвіцкага РАУС прыцягнуты да адказнасці 100 чалавек – пешаходы і веласіпедысты, тыя, хто “забыўся” пазначыць сябе ці свой транспартны сродак святлоадбівальнымі элементамі. 

Кожны з гэтых удзельнікаў дарожнага руху заплаціў штраф. Хачу папярэдзіць: работа з боку праваахоўных органаў у гэтым кірунку будзе толькі актывізавацца. Улічваючы, што светлавы дзень змяншаецца надзвычай інтэнсіўна, не забывайце флікеры браць з сабою на работу, бо вяртацца дамоў прыходзіцца ў цемры. І насіць яго трэба не ў сумцы ці ў кішэнях, як часам нам дэманструюць, а на адзенні – так, каб вадзіцель механічнага транспартнага сродку мог лёгка вас заўважыць.
Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.                 
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий