Цягнула з дому дзядулю…

12 июля 2017 - Administrator
article3288.jpg
Састарэлы жыхар вёскі Няхачава з веласіпедам у руках накіраваўся ў лес – нарыхтаваць калкоў, каб зрабіць апоры для тых культур, што вырошчвае ў агародзе. Але мужчына не разлічыў сваіх сіл, не ўлічыў, што і памяць у чалавека, якому больш за 80 гадоў, ужо не такая добрая. Карацей, ён заблудзіўся, пераходзіў то на адзін бок “алімпійкі”, то на другі. У рэшце рэшт, па аўтамагістралі  рушыў у бок Бярозы, бо палічыў, што гэта адзіна правільны шлях дадому.

Пра тое, што на аўтамагістралі блукае састарэлы мужчына, у праваахоўныя органы паведамілі ўжо бліжэй да раніцы наступнага дня вадзіцелі грузавых аўто, што рухаюцца па “алімпійцы”. Наша міліцыя знайшла дзядулю каля Бярозы, выклікалі “хуткую”, але мужчына быў настолькі знясілены, арганізм – абязводжаны, што вечарам таго дня ён памёр.

Карыстаючыся выпадкам, хачу ў чарговы час звярнуцца да жыхароў раёна: не дазваляйце сваім састарэлым бацькам накіроўвацца ў лес – па ягады, грыбы, па іншыя патрэбы. Стары чалавек павінен сядзець дома, сілы ў яго на зыходзе, а здароўе, памяць могуць падвесці ў самы непажаданы момант.
Андрэй ПАПКО, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.         
Комментарии (0)
Добавить комментарий