Дапамажыце следству

20 октября 2017 - Administrator
article3492.jpg

 У бліжэйшыя дні споўніцца 12 гадоў з таго дня, як была ўзбуджана крымінальная справа па факце забойства нованароджанага хлопчыка – дзіцяці, якое напачатку лістапада 2005 года было знойдзена на міхнавіцкай смеццязвалцы. Дзіцятка пахавана на гарадскіх могілках у Панках. 


Была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Забойства”. На жаль, пошукі маці, якая нарадзіла, пакуль не прынеслі поспехаў. Паводле заключэння экспертызы, дзіцятка нарадзілася жывым і здаровым, але было задушана. У злачынства няма тэрміна даўнасці. Ёсць падставы лічыць, што дзіця было народжана менавіта ў райцэнтры, бо кантэйнер са смеццем, дзе знаходзіўся няшчасны хлопчык, прывезлі на палігон з Івацэвічаў (у межах вуліцы 70 год Кастрычніка). 

Шаноўныя жыхары Івацэвічаў і раёна! Калі вам вядомыя якія-небудзь падрабязнасці пра гэтае злачынства, то просім праявіць грамадзянскае сумленне, зрабіць паведамленне ў Івацэвіцкі РАУС. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуецца. Нумары тэлефонаў: 2-41-61, 2-46-44, 8 (029) 224-34-08 або 102. 
Васіль АРЦЮШЭНЯ, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС. 
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий