ДТЗ у дзве гадзіны ночы

17 июля 2017 - Administrator
article3295.jpg

20-гадовы жыхар Брэста прыехаў у Івацэвічы на “Фольксвагене” да родзічаў. Алкаголь не спажываў, але ноччу 17 ліпеня з’явілася неабходнасць сесці за руль. На вул. Леніна, на пешаходным пераходзе каля райвыканкама, дзе добрае вулічнае асвятленне і дзе нават устаноўлены дадатковы ліхтар, не заўважыў пешахода – ёй аказалася 37-гадовая жыхарка Івацэвіцкага раёна – і здзейсніў на яе наезд. На гадзінніку было каля 2-х гадзін ночы.

 

Жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, пераломы, змешчана ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”. Праводзіцца праверка, вінаваты ў ДТЗ дае тлумачэнні, хаця насамрэч цяжка зразумець прычыну здарэння: участак дарогі, паўтаруся, дастаткова добра асвятляецца, абмежаванне хуткаснага рэжыму прадугледжвае, што вадзіцель у любы момант можа спыніцца, тым болей, на вуліцах у гэты час нешматлюдна. Таму просім пешаходаў быць абачлівымі, як бачыце, трапіць пад колы аўто можна ў сітуацыі, калі нішто бяды не прадвяшчае.

Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС.   

Комментарии (0)
Добавить комментарий