Два тыдні на тое, каб “пераабуцца”

10 ноября 2017 - Administrator
article3527.jpg
З 1 снежня да 1 сакавіка ўсе аўтамабілі з тэхнічна дапусцімай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапусцімай агульнай масай болей за 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапусцімай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімнімі шынамі. 
 
Зімнія шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх калёсах транспартнага сродку і павінны адпавядаць патрабаванням ч. 2 п. 25 Правілаў дарожнага руху, дзе паведамляецца: зімнія шыны механічных транспартных сродкаў, якія прызначаны для эксплуатацыі на абледзянелым і заснежаным дарожным пакрыцці, маюць маркіраваны знак у выглядзе снежнай вяршаліны з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакам “M+S”, “M&S”, “M.S”, “M S” або  “All seasons”; падчас эксплуатацыі на дадзеным пакрыцці шыны павінны мець вышыню пратэктара не меней за 4 мм.
 
За парушэнне дадзенага правіла прадугледжана адказнасць па ч.5 арт. 18.22 КоАП Рэспублікі Беларусь; адміністрацыйнае пакаранне – да 0,5 базавай велічыні. Падчас ДТЗ невыкарыстанне зімовых шын прымаецца як абцяжарваючая віну акалічнасць.
Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар 
АДАІ Івацэвіцкага РАУС.  
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий