Начныя крадзяжы ў Івацэвічах і раёне

3 октября 2017 - Administrator
article3454.jpg

У ноч з нядзелі на панядзелак, з 1-га на 2-е кастрычніка, двое раней судзімых мужчын, жыхары Івацэвіцкага раёна ва ўзросце да 30 гадоў, праніклі ў гандлёвы цэнтр па вул. Паштовай у Івацэвічах. 

Дзейнічалі зладзеі так: узняліся па лесвіцы да акна на другім паверсе, дасталі акно, прабраліся ўнутр памяшкання, дзе змаглі абакрасці тры павільёны індывідуальных прадпрымальнікаў з ліку тых, хто гандлюе мабільнымі тэлефонамі і верхнім адзеннем. 

На шчасце гаспадароў гандлёвых кропак і на няшчасце зладзеяў, абоіх зламыснікаў, пасля таго, як яны “затарыліся” ўкрадзеным, літаральна праз 500 метраў спынілі супрацоўнікі раённага аддзялення Дэпартамента “Ахова”. Зладзеі шпурлянулі сумкі з украдзеным убок і кінуліся наўцёкі, за імі паімчаўся службовы сабака, які прымусіў спыніцца абоіх.
Украдзенае канфіскавана і вернута гаспадарам. Узбуджана крымінальная справа.

Штосьці падобнае адбылося ў Любішчыцах. Неўстаноўлены зламыснік (магчыма, іх было некалькі) прабраўся ў адміністрацыйны будынак мясцовага сельгаспрадпрыемства; каб пранікнуць у кабінет бухгалтэрыі, дзе ў сейфе захоўваліся грошы – 5 000 рублёў, зламысніку прыйшлося ўзломваць шклопакет, спілоўваць некалькі замкоў. Па дадзеным факце вядзецца следства… 

Паважаныя жыхары Івацэвіцкага раёна! Калі вам вядомы нейкія падрабязнасці па крадзяжы ў ААТ "Любішчыцы", то просім патэлефанаваць па нумары 2-46-44 або 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення  крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.
Комментарии (0)
Добавить комментарий