Наркотыкам – бой!

29 ноября 2017 - Administrator
article3563.jpg

 Устаноўлены і затрыманы трое жыхароў Быцені – мужчыны 1976, 1986 і 1975 гадоў нараджэння – і яшчэ адзін іх знаёмы малады жыхар Івацэвічаў. Усе яны захоўвалі наркатычны сродак – марыхуану. Прычым, падчас вобыску ў мужчын з Быцені гэтай марыхуаны знойдзена болей за пяць кілаграмаў! Для даведкі: 100 грамаў марыхуаны ўжо лічыцца буйной партыяй.


Узбуджаны крымінальныя справы, вядзецца следства.
Гэтыя мужчыны самі непрыкметна вырошчвалі забароненыя каноплі і выраблялі з іх наркатычны сродак. Па іх словах, толькі для ўласнага спажывання. Адзін з іх закадзіраваны, сцвярджае, што, маўляў, курыў, каб знізіць наступствы кадзіроўкі, другі – каб зняць стрэс… Кожны з іх цудоўна разумее, чым пагражае вырошчванне канопляў і, адпаведна, выраб марыхуаны – да пяці гадоў пазбаўлення волі…

У нашым грамадстве бытуе думка, што занадта строгія законы ў адносінах да людзей, хто “захапіўся” наркотыкамі. Дазволю сабе не пагадзіцца. Менавіта строгасць закона дазволіла, як сведчыць статыстыка, збіць хвалю наркаманіі, спыніць наступленне сучасных наркотыкаў, накшталт спайсу. Розныя “дылеры” гэтай атруты зараз абходзяць Беларусь, бо за распаўсюджванне наркотыкаў прадугледжана да 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, а за распаўсюджанне ў асабліва буйных памерах або збыт на тэрыторыі ўстаноў аховы здароўя ці адукацыі – да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Звярну ўвагу, што наркотыкі няўхільна разбураюць мозг чалавека, псіхіку, імунітэт. Клей “Момант” або бензін за 3-4 месяцы ператворыць любога ў разумова адсталую істоту, марыхуана – за 3-4 гады. Той, які спажывае морфій, цераз 2-3 месяцы губляе здольнасць да дзейнасці, а наркаман, які спажывае какаін, жыве не болей за 4 гады… 
Задумайцеся!
Сяргей КОЦІК, начальнік крымінальнай міліцыі Івацэвіцкага РАУС.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий