Наведалі сайт эротыкі і…

26 июня 2017 - Administrator
article3253.jpg

 Сёння цяжка знайсці чалавека, для каго камп’ютар і, адпаведна, інтэрнэт не з’яўляўся б асноўным сродкам зносін і камунікацый; тут бавяць час не толькі дзеці і моладзь, але і людзі сталага і нават пажылога ўзросту. Як след, актывізаваліся махляры, якія маюць свае падходы для таго, каб падмануць карыстальніка сусветнай павуціны і атрымаць грошы.


Двое жыхароў Івацэвічаў падчас знаходжання ў інтэрнэце зайшлі на эратычныя сайты, але раптам падчас прагляду на экране з’явілася строгае паведамленне: “Прагляд ролікаў забаронены МУС Рэспублікі Беларусь. Каб агалоска карыстальніка не была адкрыта, трэба пераслаць пэўную суму грошай на рахунак…”.
І кожны з вышэйзгаданых мужчын спалохаўся, што інфармацыя пра тое, як яны бавяць час на эратычных сайтах, стане вядома, таму адправілі на ўказаныя рахункі 50 і 150 рублёў…Толькі справа ў тым, што падобных папярэджанняў МУС ніколі нікому не накіроўваў; як стала вядома, гэта дзейнічалі махляры, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія вось так “нагрэлі” нашых землякоў.

Яшчэ адзін у чымсьці падобны выпадак. Жыхарка Івацэвічаў С., якая падтрымлівае зносіны з роднымі, знаёмымі і блізкімі людзьмі з дапамогай сайта “ВКонтакте”, атрымала паведамленне ад блізкай сваячкі Т., што той тэрмінова патрабуюцца грошы, калі можна, маўляў, перакінь сотню-другую рублёў на вышэйзгаданы рахунак. С. не адмовіла, грошы адправіла, але раптам высветлілася, што Т. з падобнымі просьбамі да нікога не звярталася. С. літаральна аслупянела: каму яна адправіла немаленькую суму грошай? З гэтым здарэннем зараз разбіраецца івацэвіцкая міліцыя; карыстаючыся выпадкам, просім быць абачлівымі і асцярожнымі: інтэрнэт – цудоўнае поле дзейнасці для махляроў і рознага кшталту прайдзісветаў.
Сяргей КОЦІК, начальнік крымінальнай міліцыі Івацэвіцкага РАУС.         
Комментарии (0)
Добавить комментарий