П’яны на пероне – чакай здарэння

18 июля 2017 - Administrator
article3298.jpg
46-гадовы жыхар Аброва сабраўся ехаць у Оршу. Прыехаў у Івацэвічы маршрутным аўтобусам прыкладна ў 20 гадзін, быў цвярозым. Але на вакзале сустрэў наглядна знаёмых мужчын і, паколькі цягнік адпраўляўся толькі у 1.15, вырашыў адзначыць сустрэчу з імі, бо час дазваляў.

Але гэты жыхар Аброва, так бы мовіць, не разлічыў сілы і напіўся так, што пагубіў сумкі каля будынка вакзала. Адну з іх падабраў 37-гадовы жыхар Івацэвічаў, які таксама быў на добрым падпітку. Злодзей дзейнічаў “на аўтапілоце”, украўшы сумку, ён яе сам згубіў, а пасля таго, як яго затрымала міліцыя, так і не знайшоў. Узбуджана крымінальная справа, пацярпелы з Аброва ацаніў сумку і маёмасць у 100 рублёў.

…Чыгунка кожны год прыносіць непрыемнасці і здарэнні, яны тым болей магчымыя, калі на вакзал і на перон прыходзяць людзі п’яныя настолькі, што не памятаюць, што робяць і куды ідуць. А ім яшчэ садзіцца ў цягнік, ісці міма рэйкаў… Ці далёка да бяды? Чыгунка не даруе бяспечнасці і, тым болей, п’янства.
Віталь ВЫСОЦКІ, 
начальнік ЛПМ на ст. Івацэвічы.     
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий