Спачатку папрасілі закурыць…

2 мая 2017 - Administrator
article3118.jpg

 Гэтыя падзеі разгортваліся ў вёсцы Глінная Амяльнянскага сельсавета. Па вуліцы рухаліся двое маладых сяброў К. і Р., насустрач яшчэ адзін малады мужчына, жыхар гэтай вёскі С. Спыніліся, К. папрасіў закурыць у С., але ў яго цыгарэты не знайшлося.


Гэты зусім нязначны факт стаў прычынай узніклай бойкі паміж К. і С., але тут не вытрымаў Р., які не проста заступіўся за сябра, а выхапіў з кішэні нож і нанёс С. рэзаныя раны твару. Пацярпеламу спатрэбілася медыцынская дапамога, а ў адносінах да Р. узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае зняволенне тэрмінам да 10 гадоў. 
Віталь ПУШЫЛА, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.    
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий