Атака на аўтамабілі

10 октября 2017 - Administrator
article3472.jpg
Гэта адбылося ў вёсцы Коланск. 23-гадоваму мясцоваму жыхару Г., які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, чымсьці не спадабаліся аўтамабілі, што знаходзіліся каля дома па вул. Школьнай. І ён рашыўся на даволі непрыгожы ўчынак: з дапамогай шыла ноччу наўмысна пракалоў восем колаў у двух аўтамабіляў, чым прычыніў пацярпелым урон на 510 рублёў. 

Такім чынам грамадзянін Г. здзейсніў наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і дэманструюць яўную непавагу да грамадства, што суправаджалася пашкоджаннем чужой маёмасці, “Хуліганства” – злачынства, якое прадугледжана ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Варта дадаць, што высветліць тое, на чыім сумленні брудны ўчынак, удалося не адразу, Г. прыйшлося даваць паказанні і на дэтэктары хлусні. 

Судом Івацэвіцкага раёна грамадзянін Г. быў асуджаны да 120 гадзін грамадскіх работ. 
Аляксандр ЖУРКО, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.   
Комментарии (0)
Добавить комментарий