Пайшоў на падман – і быў пакараны

27 декабря 2016 - Administrator
article2868.jpg
Гэтая крымінальная справа выклікала вялікі рэзананс у нашым раёне: жанчына, бухгалтар адной з устаноў, прысвоіла больш за сто мільёнаў недэнамінаваных рублёў, гэтая справа была ўзбуджана яшчэ некалькі гадоў таму, але па прычыне цяжарнасці абвінавачваемай адкладвалася. Суд паставіў кропку ў гэтай справе, але гісторыя на тым не скончылася.

Справа ў тым, што адзін са сведкаў дадзенай справы К. пайшоў на падман і заявіў, што частку грошай даваў абвінавачваемай ён, таму, маўляў, урон гаспадарцы нанесены не настолькі істотны. Калі б аргументы К. “спрацавалі”, то і прысуд для абвінавачваемай быў бы больш лёгкі. Але следчыя правялі адпаведную работу і высветлілі: ніякіх дадатковых грошай абвінавачваемая не атрымлівала, сродкі, якімі яна распараджалася, былі ўкрадзенымі, а К. проста хацеў выгарадзіць сваю знаёмую. У выніку супраць яго самога была ўзбуджана крымінальная справа за тое, што даваў следству і суду заведама ілжывыя паказанні. К. трапіў на лаву падсудных і судом Івацэвіцкага раёна пакараны штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
Аляксандр ЖУРКО, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.     
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий