Расплата за гвалт

20 июня 2016 - Administrator
article2512.jpg

 Напачатку бягучага года ў райаддзел міліцыі звярнулася К., жыхарка вёскі Амяльная, з заявай аб тым, што яе сужыцель Г., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, скандаліў, збіваў яе, пагражаў нажом ёй і маці. Як вынік, узбуджана крымінальная справа па арт. 186 Крымінальнага кодэкса “Пагроза забойствам”.


Следства ўстанавіла, што Г. насамрэч схільны да гвалтоўных дзеянняў у сям’і, бо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку і нанясенне цялесных пашкоджанняў як сужыцельцы, так і яе дачцэ. Дадзеная сям’я неаднаразова трапляла “на аловак” праваахоўных органаў як нядобранадзейная, непасрэдна Г. па месцы жыхарства характарызаваўся адмоўна… Крымінальная справа была перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд, непасрэдна суд Івацэвіцкага раёна асудзіў Г. на тры месяцы арышту.

Штосьці падобнае адбывалася і ў сям’і І. з вёскі Стайкі. Гаспадыня дома Т. звярнулася ў міліцыю з заявай, што яе былы муж В., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, скандаліў дома, схапіўшы кухонны металічны малаток, пагражаў забіць яе і дачку.
У ходзе следства ўстаноўлена, што І., які стаіць на ўліку ва ўрача-нарколага і адмоўна характарызуецца па месцы жыхарства, у той вечар сапраўды ў ходзе сваркі схапіў кухонны малаток і, замахваючыся на жонку і дачку, пагражаў забіць іх… Суд Івацэвіцкага раёна і ў дадзеным выпадку пакараў І. – тры месяцы арышту.
Аксана ШУПЕНІК, старшы следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.         
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий