Скарысталася даверам

20 июля 2016 - Дарья Вдовина
article2575.jpg

Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэту закончана расследаванне па крымінальнай справе, што ўзбуджана ў адносінах да Г. - жанчыны, якая працавала вядучым бухгалтарам у Івацэвіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Г. увайшла ў давер да кіраўніцтва раённай структуры і за перыяд, які цягнуўся болей за год, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, завалодала грашовымі сродкамі ўстановы ў суме каля 160 мільёнаў рублёў, што з’яўляецца крадзяжом ў асабліва буйным памеры.

 

Выкрадзеныя сродкі Г. выкарыстала на паляпшэнне свайго матэрыяльнага становішча.

 

Жанчына разумела, што гэтыя махінацыі прывядуць да вялікіх праблем, таму, імкнучыся пазбегнуць адказнасці, зрабіла некалькі падманных запісаў аб тым, што гэтыя сродкі былі накіраваны на гаспадарчыя патрэбы арганізацыяй, на яе сумленні і падробка часткі бухгалтарскіх дакументаў. У выніку Г. прад’яўлена абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: ч. 4 арт. 210 – “Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры”; ч.1 арт.427 “Службовы падлог”; ч.1 арт.380 “Падробка афіцыйнага дакумента”.

 

Суд Івацэвіцкага раёна прыгаварыў Г. да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў.

 

…Вельмі спадзяваемся, што гэты выпадак прымусіць задумацца ўсіх кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. У бухгалтарскай службы ёсць магчымасці для крадзяжу, для падлогу, падробкі дакументаў, таму важна, каб на гэтых пасадах працавалі добрасумленныя людзі, над якімі, тым не меней, павінен ажыццяўляцца поўны кантроль.

 

Сяргей ПАДСАДНЫ, следчы па асабліва важных справах Івацэвіцкага РАСК, падпалкоўнік юстыцыі. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий