Украў у суседа… электраэнергію

3 июня 2016 - Administrator
article2486.jpg

 Жыхар вёскі Дабромысль, які раней быў неаднаразова судзімы за крадзяжы, у чарговы раз правёў “абход” суседскіх дамоў, гаспадары якіх у зімовы час тут не пражываюць, а выкарыстоўваюць іх пад дачы. Як высветлілася, тут яму знайшлося чым пажывіцца.


З дапамогай 30-метровага падаўжальніка ён падключыўся да суседскага дома і краў адтуль электраэнергію. Калі гаспадыня наведалася дадому, то жахнулася: свету нагарэла на кругленькую суму. Акрамя гэтага, з дому прапалі некаторыя рэчы. Яна звярнулася ў міліцыю… На сённяшні дзень крымінальная справа перададзена ў суд, злодзей панясе заслужанае пакаранне.

Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуць увагу тых жыхароў раёна, у каго ёсць у сельскіх населеных пунктах так званыя дачы. Не пакідайце ў такіх дамах матэрыяльныя каштоўнасці, лепш занесці і пакінуць іх у сумленных суседзяў, у родзічаў, бо такі “тавар без нагляду” моцна “непакоіць” злодзея.
Уладзіслаў Ганчарук, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэтаРэспублікі Беларусь.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий