x
Close
Главная новость Год исторической памяти Молодёжь Новости Образование Общество

14 гарадоў за 14 дзён: Вучань «СШ № 1» Мікіта Райко прыме ўдзел у беларуска-расійскім праекце «Цягнік памяці»

14 гарадоў за 14 дзён: Вучань «СШ № 1» Мікіта Райко прыме ўдзел у беларуска-расійскім праекце «Цягнік памяці»
  • Опубликовано:14 июня, 2022

У сімвалічную дату – 22 чэрвеня – «Цягнік памяці» стартуе ў горадзе Брэсце, наведае 7 беларускіх і 7 расійскіх гарадоў і фінішуе 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Мінску.

Школьнікі наведаюць музеі, культурныя і асветніцкія мерапрыемствы, рэканструкцыі ваен-
ных падзей, сустрэнуцца з ветэранамі. Задача праекта – расказаць школьнікам пра падзеі вайны і аб’яднаць моладзь.

Наш Мікіта Райко, вучань 10 «А» класа ДУА «СШ № 1 г. Івацэвічы», адзін з 200 шчасліўчыкаў, якія адправяцца з дня на дзень у такое цікавае і насычанае падарожжа з гістарычным ухілам. Мікіта прызнаўся, ён вельмі любіць паездкі на цягніку, часта ездзіць да бабулі ў Даманава, а вось такі працяглы маршрут – першы ў жыцці. Так, аказацца сярод сотні лепшых беларускіх дзесяцікласнікаў наш Мікіта і не марыў, хоць тут яго можна папракнуць у залішняй сціпласці.

Хлопчык – стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі, дыпламант II ступені заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, дыпламант III ступені VI Біялагічнай інтэрнэт-алімпіяды для школьнікаў 8-11 класаў. 10 клас Мікіта Райко скончыў з высокім сярэднім балам – 9,3. Наперадзе выпускны 11 клас і ўступная кампанія, юнак плануе прысвяціць жыццё медыцыне.

Доўгі час Мікіта захапляўся гульнёй у шахматы, а яшчэ выпускнік Дзіцячай школы мастацтваў выдатна іграе на трубе. Такі ва ўсім таленавіты наш школьнік без сумненняў «вольётся» ў кампанію такой жа незвычайнай і цікаўнай моладзі.

– Чакаю цягніка, чакаю паездку, бо гэта ўнікальны шанс дакрануцца да гістарычнага мінулага нашага народа, – дзеліцца Мікіта. – У маёй сям’і таксама ваявалі прабабуля і прадзядуля, нам ёсць чым ганарыцца і каму дзякаваць. Канечне, яшчэ спадзяюся ў паездцы папоўніць спіс асабістых сяброў!
Мы жадаем Мікіце і ўсяму цягніку добрага шляху, будзем чакаць нашага земляка з самымі найлепшымі ўражаннямі!

Наталля ГЕРБЕДЗЬ.