Close
Актуально Культура Новости

20 лютага пройдзе анлайн-дыктоўка па беларускай мове на радыё «Культура»

20 лютага пройдзе анлайн-дыктоўка па беларускай мове на радыё «Культура»
  • Опубликовано:10 февраля, 2026

Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура» запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове.

Анлайн-дыктоўка пройдзе 20 лютага (пятніца), з 13.00 да 14.00 непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).

 Слухаць трансляцыю можна: 

— на хвалі 102.9 FM (радыё «Культура»), 

— у online-фармаце www.radiokultura.by, 

— у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by, 

— а таксама праз разумную калонку Аліса.