Набліжаецца час, якога вельмі чакаюць дзеці. Як зрабіць зімовыя канікулы цікавымі? Мы сабралі для вас некалькі ідэй, як карысна і займальна правесці час з дзецьмі падчас канікул.

1. Інтэрактыўны спектакль для ўсёй сям’і «Навагодні перапалох, ці хто зімой самы галоўны». Вас чакае падарожжа-квэст з любімымі казачнымі героямі, якое падарыць святочны настрой і парадуе дарослых і дзяцей святочнай атмасферай. Таксама можна будзе зрабіць фотаздымкі на памяць з героямі казкі.

Дзе/калі: Івацэвіцкі ГДК – 27 снежня ў 18.00, 2 студзеня ў 14.00.

2. Майстар-клас па кардмэйкінгу. Падчас майстар-класа рабяты змогуць праявіць сваю творчую фантазію і індывідуальнасць і асвоіць новую для сябе тэхніку рукадзелля. Вынікам майстар-класа стануць яркія, маляўнічыя навагоднія паштоўкі, якія рабяты змогуць забраць з сабой.

Дзе/калі: Івацэвіцкая Цэнтральная бібліятэка
ім. П. Пестрака – 17, 24, 28 снежня ў 15.00.

3. Выстаўка з фондаў музея «Навагодні цуд у ёлачнай цаццы». Дзеці і дарослыя змогуць акунуцца ў атмасферу рэтра Новага году, пазнаёміцца з ёлачнымі цацкамі і паштоўкамі розных эпох, даведацца пра іх гісторыю больш, зрабіць фотаздымкі ў спецыяль-
най рэтра-фотазоне.

Дзе/калі: Івацэвіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей – з 15 снежня па 15 студзеня.

4. Новы год для малышоў ад дзіцячай студыі «Капітошка». Інтэрактыўная казка «Таямніца чароўных ліхтарыкаў» разлічана на самых маленькіх – для дзяцей да 3 гадоў, а таксама ад 4 да 8. У праграме – гульні, танцы, песні, хараводы, чароўныя мыльныя бурбалкі і сярэбранае шоу, а таксама падарункі ад Дзеда Мароза.

Дзе/калі: Beermood pub – 28, 29, 30 снежня ў 18.00.

5. Майстар-клас па роспісе калядных пернікаў. Майстар-клас дазволіць акунуцца ў святочную атмасферу, развіць свае кулінарныя і мастацкія здольнасці і цудоўна правесці вольны час. Згадзіцеся, распісаныя ўласнымі рукамі пернікі нават здаюцца смачнейшымі за купленыя. Цудоўная нагода завесці сямейную традыцыю – перад новым годам размалёўваць пернікі.

Дзе/калі: Beermood pub – 25, 26 снежня ў 12.00 і 14.00.

Падрыхтавала  Ганна Ільяшэвіч.

Поделиться