У райгазету звярнуўся жыхар аграгарадка Хадакі Аляксей Іванавіч Т., які просіць звярнуць увагу на наступнае: у апошні час дарожныя службы актыўна зразаюць дрэвы ўздоўж аўтадарог. З аднаго боку, шкада зялёныя насаджэнні, але, з другога боку, над праезнай часткай аўтадарогі на Хадакі так нізка звісаюць галіны, што, здаецца, едзеш праз тунэль… «Раскажыце больш падрабязна пра гэтую работу, няўжо зразаюць усе дрэвы без разбору,» – цікавіцца Аляксей Іванавіч.


Карэспандэнт «ІВ» звярнуўся да кіраўнікоў дарожных службаў, якія праводзяць работы па навядзенні парадку ўздоўж аўтадарог. Па словах Аляксандра Слясарчыка, начальніка ДЭУ № 23 філіяла РУП «Брэстаўтадар», на ўчастку паміж Любішчыцамі і Івацэвічамі сапраўды вядзецца работа па выдаленні сухіх ветравальных дрэў. Аляксандр Слясарчык асабліва падкрэсліў, што выдаляюцца не ўсе дрэвы, а толькі тыя, на якія ўказвае спецыяліст Івацэвіцкага лясгаса, бо для вызначэння таго, здаровае дрэва ці хворае, запрашаюць вузкага спецыяліста лясгаса… Кіраўнік Івацэвіцкага ДРСУ № 178 Мікалай Лакішык таксама звярнуў увагу, што іх работнікі выдаляюць (зразаюць) толькі тыя галіны, што навісаюць на аўтадарогай (у тым ліку і ў межах аграгарадка Хадакі), і якія ў выніку ўрагану могуць нанесці шкоду… Як сведчыць практыка, ветравальныя дрэвы ў выніку анамалій надвор’я могуць нарабіць нямала бяды, таму работа па іх выдаленні – непазбежнасць, нават калі гэта камусьці не падабаецца.


Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.
Фота Таццяны ДЫЛЮК.

Поделиться
webvisor:true });