Сем жанчын з Івацэвіцкага раёна на чале са старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Алай Груздзевай у складзе абласной дэлегацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскім жаночым форуме «Свет у руках жанчыны».

Палац Рэспублікі сабраў самых актыўных, ініцыятыўных жанчын краіны. Больш за дзве тысячы прадстаўніц цудоўнага полу сабраліся разам, каб у чарговы раз заявіць аб сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Сёння саюз – адна з самых прадстаўнічых арганізацый Беларусі, якая аб’ядноўвае больш за 150 тысяч актыўных жанчын. Гэтая грамадская арганізацыя з’яўляецца надзейнай асновай і рухаючай сілай дзяржавы і грамадства. У нашым раёне налічваецца 27 «пярвічак», якія аб’ядноўваюць у сваіх радах 289 жанчын-актывістаў. Саюз прадаўжае раней закладзеныя традыцыі, напаўняючы іх новым зместам у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі і выклікамі часу.

У руках жанчын – будучыня Беларусі і цэлы свет. Жанчыны Беларусі і нашага раёна ў тым ліку ўкладваюць свой важкі ўнёсак у захаванне традыцый, умацаванне інстытута сям’і, павышэнне ролі жанчыны ў працэсах кіравання дзяржавай.

Поделиться
webvisor:true });