Гонар любой навучальнай установы і галоўны яе здабытак, несумненна, – таленавітыя і паспяховыя навучэнцы. А выявіць адораных дзяцей, працаваць з імі, гадаваць іх талент – гэта галоўнае ў прафесіі настаўніка.

У сярэдняй школе №1 стала добрай традыцыяй у канцы года ўшаноўваць дыпламантаў прадметных алімпіяд, навукова-даследчых канферэнцый.

У суботу 30 красавіка ў актавай зале навучальнай установы прайшла цырымонія ўшанавання пераможцаў. У сцэнарыі не было доўгіх прамоў. У лёгкай сяброўскай атмасферы сваю хвіліну славы атрымалі настаўнікі, бацькі і іх таленавітыя дзеці. Ва ўрачыстай абстаноўцы 56 навучэнцам была ўручана 81 заслужаная грамата і грашовая прэмія. Школа паказала дастойны вынік: дыплом на рэспубліцы, 7 дыпломаў на вобласці і 73 – на раёне.

Цёплыя словы віншаванняў лепшым і, несумненна, таленавітым навучэнцам адрасавалі дырэктар школы Алена Віктараўна Церашчук і педагогі: Ульдзіновіч Ю.А, Заранка А.М., Макарэвіч І.С., Сагановіч Н.Я. Хвіліны радасці і гонару адчуў кожны, паднімаючыся на сцэну для віншавання. А добры настрой і музычныя падарункі ўсім прысутным дарылі навучэнцы школы. На ўсходзе кажуць: «Калі вы загадаеце на год наперад – саджайце рыс, калі загадваеце на сто гадоў – саджайце дрэвы, калі вы загадваеце на вечнасць – выхавайце чалавека». Без сумнення, у сярэдняй школе №1 загадваюць на стагоддзі, укладваючы ў кожнага навучэнца даволі шмат. Прыемна і надоўга запомніцца!

Поделиться