Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. 8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, на плошчы ля райвыканкама ў Івацэвічах адбылася ўрачыстая цырымонія ўрачыстага падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Права ўзняць Дзяржаўны сцяг было дадзена Ганароваму грамадзяніну Івацэвіцкага раёна Яну Шапелю, дырэктару дзяржаўнай установы культуры «Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей» Раісе Горбач, вучню СШ №1 г. Івацэвічы Мікіце Райко і вучаніцы СШ №4 г. Івацэвічы Дзіяне Міскевіч – выдатнікам вучобы, дыпламантам конкурсаў і алімпіяд раённага і абласнога ўзроўняў.

Падчас урачыстага мерапрыемства да гасцей і ўдзельнікаў звярнуўся з прамовай старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук. Была падрыхтавана цудоўная канцэртная праграма і выступленне духавога аркестра. Сімвалы краіны – гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Поделиться