Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі двух жыхароў Івацэвічаў, якія набылі адну дозу псіхатропнага сродку «Альфа-ПВП». Гэтыя мужчыны 9 мая ў Дзень Перамогі з дапамогай інфакіёска ў райцэнтры аплацілі пакупку, пасля чаго ім на тэлефон прыйшло паведамленне, дзе канкрэтна ў Івацэвічах знаходзяцца закладкі з наркотыкам.

А знаходзіліся яны на тэрыторыі аднаго з гаражных кааператываў Івацэвічаў. Але скарыстацца «з находкай» мужчыны не паспелі: іх ужо «вялі» супрацоўнікі праваахоўных органаў. Абое затрыманы, узбуджана крымінальная справа, праводзіцца расследаванне. Інфармацыя аб тым, што «захапленне» наркотыкамі – гэта прамы шлях на лаву падсудных, – відаць, праляцела міма вушэй гэтых мужчын.

Максім САЛОНКА, оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Івацэвіцкага РАУС

Поделиться