Вінаваты знойдзены і ўжо кампенсаваў урон за забруджванне Безыменнага канала і замор рыбы.

Райгазета яшчэ напачатку чэрвеня ў сваёй публікацыі звяртала ўвагу на тое, што жыхары Івацэвічаў скардзяцца на непрыемны пах, які ідзе ад Безыменнага канале. Больш таго, у водах канала былі выяўлены дзясяткі, сотні дробных плотачак, акунёў, краснапёрак, якія ў тыя дні загінулі па прычыне шкоднага ўкіду.

Спецыялісты прыродааховы з Івацэвічаў, Бярозы, Баранавічаў працавалі на месцы, каб расставіць кропкі над «і».

І вінаваты знойдзены. Шкодныя сцёкі, як паведаміў «ІВ» Сяргей Прус, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, знаходзіліся на тэрыторыі пляцоўкі, якая прымыкае да сянажнай траншэі аднаго з малочнатаварных комплексаў. Гэтыя сцёкі з хімічным складам, які паглынае кісларод і знішчае водную фаўну, трапілі ў гэтую невялічкую водную артэрыю, што ідзе праз наш райцэнтр.

Сельгаспрадпрыемства кампенсавала ўрон – 529 рублёў. На тэрыторыі комплексу праведзены работы, каб выключыць далейшае пападанне сцёкаў у Безыменны канал. Прыродаахова будзе і надалей ажыццяўляць кантроль над якасцю вады ў гэтай воднай артэрыі.

Аляксандр ГОРБАЧ.

Поделиться
webvisor:true });