23 чэрвеня 1944 года, праз тры гады пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, часці трох Беларускіх і першага Прыбалтыйскага франтоў разгарнулі грандыёзную стратэгічную наступальную аперацыю “Баграціён”, якая завяршылася 29 жніўня поўным вызваленнем тэрыторыі Беларусі.

З 8-га па 12 ліпеня разгарнуліся баі за вызваленне нашага раёна. У другой палове ночы 8 ліпеня часці 146-га гвардзейскага стралковага палка занялі вёску Сялец і разгарнулі наступленне на Мілавіды і Вольку. 9-га ліпеня былі вызвалены вёска Пагор’е, а 10 ліпеня – вёскі Рудня і Доўгая.

10 ліпеня часці 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерала-маёра Корчыкава ва ўзаемадзеянні з партызанскай брыгадай імя Гуляева вызвалілі Целяханы.

У баявым данясенні штабу батальёна 138-га гвардзейскага стралковага палка ў 19 гадзін 10 ліпеня 1944 года камандзір партызанскай брыгады Якавенка і начальнік штаба Каракулін паведамлялі, што 1-ы стралковы батальён 138-га гвардзейскага стралковага палка 48-й гвардзейскай дывізіі ва ўзаемадзеянні з 99-й партызанскай брыгадай авалодалі мястэчкам Целяханы і знішчылі гарнізон у складзе 30 чалавек немцаў і ўласаўцаў. Праціўнік страціў 250 чалавек забітымі і 35 чалавек палоннымі. Былі вызвалены вёскі Краглевічы і Азарычы (Пінскі раён). У час аперацыі рота гітлераўцаў спрабавала прарвацца з Азарыч да Целяхан, але была разбіта партызанамі. У ходзе баёў узяты трафеі: 2 ротныя і 2 батальённыя мінамёты, 6 станкавых кулямётаў, 30 ручных кулямётаў розных сістэм, 40 аўтаматаў, 148 вінтовак, 2 аўтамашыны, 60 коней.

У гэты ж дзень войскі Чырвонай арміі занялі мястэчка Быцень, а таксама вёску Любішчыцы. Раніцай, 11 ліпеня, вызвалены вёскі Панкі і Яглевічы, у гэты ж дзень разгарнуліся баі за Івацэвічы. Вызваленне Івацэвічаў праходзіла ў жорсткіх баях. Аба-рону тут трымалі рэзервовыя часці 2-й нямецкай арміі, якія мелі 12 танкаў і некалькі артылерыйскіх батарэй. Акрамя таго, фашысты выбралі для абароны зручную пазіцыю за выгібам ракі Грыўда. Па звестках мясцовых жыхароў, тут знаходзіліся часці СС і падраздзяленні штурмавога батальёна 2-й арміі вермахта.

Ацаніўшы абстаноўку, камандзір 20-га стралковага корпуса маёр Швараў накіраваў стралковую дывізію пад камандаваннем палкоўніка Несцярэнкі ў абход Івацэвічаў з поўдня. Немцы не вытрымалі націску з фланга і пачалі адыход па шашы ў напрамку Бярозы. Івацэвічы поўнасцю былі ачышчаны ад праціўніка 12 ліпеня.

11 ліпеня войскі 19 механізаванай брыгады вы-звалілі Косава і суседнія вёскі.

Камандзір воінскай часці Сіменка так піша пра вызваленне Косава: “Мы ўварваліся ў мястэчка ра-зам з танкістамі, дамы гарэлі. Гітлераўцы яшчэ раней хацелі прарвацца на Бронную гару, але шлях ім перакрылі партызаны. Першымі ўвайшлі ў Косава разведчыкі. Па іх адкрылі агонь куляметчыкі, якія заселі ў адзіным ацалелым у горадзе двухпавярховага будынку. Разведчыкі выклікалі на іх агонь артылерыі і куляметы замоўклі. Без вялікіх баёў Косава вечарам, 11 ліпеня, быў вызвалены. Войскі рушылі на захад у напрамку вёсак Скураты, Бялавічы, Квасевічы, Альшаніцы, Ёдчыкі. 11 ліпеня партызанам прыходзілася па некалькі разоў адбіваць атакі немцаў, якія, адступаючы, спрабавалі прабіцца ў накірунку вёскі Заполле”.

Радасна і ўрачыста сустракалі жыхары раёна воінаў Чырвонай Арміі. Змучаныя цяжкай вайной і фашысцкай няволяй яны з надзеяй глядзелі ў бу-дучыню. Але вораг яшчэ не дабіты. Больш за 7 000 жыхароў раёна ўліліся ў рады Чырвонай Арміі, прадоўжылі наступленне на захад. Больш за 2 000 з іх не вярніліся дамоў. Яны ляжыць у магілах у зямлі тых краін, якіх вызвалілі ад фашысцкага зняволення. У іх памяць у населеных пунктах раёна ўзведзены абеліскі, на іх залатымі літарамі выбіты імёны тых, хто аддаў жыццё за свабоду роднай зямлі.

Незлічоны ўрон гаспадарцы раёна нанеслі акупанты. Матэрыяльныя страты – дзясяткі мільёнаў рублёў, былі знішчаны ўсе прамысловыя прадпрыемствы, спалены тысячы жылых дамоў, забіты тысячы ні ў чым не вінаватых людзей.

Пасля вызвалення раёна з небывалай сілай і энтузіязмам разгарнулася аднаўленне і далейшае развіццё разбуранай гаспадаркі. Да поўнай перамогі над гітлераўскай Германіяй заставалася яшчэ дзесяць месяцаў.

Поделиться
webvisor:true });