Чарговыя тысячнікі прадаўжаюць прымаць шчырыя словы падзякі за працу і віншаванні за дасягненне добрых вынікаў на ўборцы зерневых і зерне-бабовых культур.
Жніво ў самым разгары, пагода спрыяе земляробам, таму і вынікі на ўборачнай радуюць. За выхадныя тысячны рубеж пераадолелі лепшыя працаўнікі адразу некалькіх гаспадарак раёна.
Гэта два экіпажы камбайнераў з ААТ «Квасевічы» ў складзе Сяргея Куксы і Аляксандра Голуба, таксама Мікалая Канявегі і Вячаслава Усенкі. Тысячнага выніку на адвозе зерня дасягнуў вадзіцель Іван Доўста з той жа гаспадаркі.
Тысячную мяжу пераадолеў маладзёжны экіпаж з ААТ «Мічурынск» у складзе камбайнера Фёдара Паўлоўскага і яго памочніка Ільі Кавальчука. Там жа віншавалі сямейны экіпаж Аляксандра і Андрэя Бурчукоў.
Ужо не першы раз у гэтым годзе госці з падарункамі наведаліся ў ААТ «Святая Воля». На гэты раз словы падзякі прымаў сямейны экіпаж Андрэя і Аляксандра Тысевічаў.