Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі.

З 8 па 22 кастрычніка 2022 года ў лясным фондзе ўсіх арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству лясной гаспадаркі, пройдзе Рэспубліканская

добраахвотная акцыя «Аднавім лясы разам!».

Акцыя праводзіцца з мэтай аднаўлення лясоў, якія пацярпелі ад

разгулу стыхіі ў 2022 годзе. Дапамагчы папоўніць каштоўны рэсурс краіны – лес –

можа кожны яе грамадзянін.

Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні прыняць удзел у акцыі.

Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць усіх жадаючых пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром.

Івацэвіцкі лясгас – 8-029-503-47-17, 8-033-645-58-58;

Целяханскі лясгас – 8-029-540-53-65;

Даманаўскі лясгас – 8-029-558-63-75.

Р. Л. Мяцечка, галоўны ляснічы.

Поделиться
webvisor:true });