У райгазету звярнулася жыхарка Івацэвіч і ўладальнік гаража ў адным з гаражных кааператываў па вул. Горкага. «Немагчыма праехаць на легкавым аўто да магазіна ці да гаража, – скардзіцца І. Х. – Штодзень па гэтым участку дарогі едуць грузавыя аўто з таварам, ды і легкавікоў тут процьма, людзі едуць па пакупкі ў «Мегаопт». Не мяшала б тут прайсціся грэйдарам.

Журналісты адправіліся ў дарогу. І сапраўды, самы праблемны ўчастак знаходзіцца на пад’ездзе да магазіна, там жа і вытворчая база філіяла «Аптовая база» Івацэвіцкага райста. Мы дабраліся да месца, справа ад нас – гаражы, злева – чыгунка, а пасярэдзіне – сапраўднае ралі. Снег пачаў раставаць, то было ў пятніцу, 18 лістапада, і дарога паплыла, па лужынах і ямах прыходзілася лавіраваць віртуозна, каб не засесці недзе ці не абдаць граззю прахожых. Людзі туліліся да гаражоў, каб не папасці пад раздачу. Гэтая карціна толькі пацвердзіла – такая сітуацыя тут не першы дзень.

Як адзначыла начальнік праўлення Івацэвіцкага райста Алена Куратнік, летам кааперацыя грэйдзіравала гэты ўчастак, каб і грузавым аўто, у тым ліку, было зручна ехаць. Менавіта гэты ўчастак не замацаваны за райспажыўкааперацыяй, але, улічваючы просьбы людзей, кіраўніцтва зноў звернецца да спецыялізаваных службаў, і ў хуткім часе сюды прыедзе грэйдар. Добра, калі пытанне вырашаецца тут і зараз, аднак, машыны, грузавыя і легкавыя, адсюль нікуды не падзенуцца, перад святамі паток толькі павялічыцца. Асфальтавае пакрыццё стала б тут доўгатэрміновым вырашэннем праблемы.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара.

Поделиться
webvisor:true });