x
Close
Выборы 2024 Главная новость Новости Общество

Аляксандра Галавач, бухгалтар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Даманаўскі лясгас»: «На Адзіны дзень галасавання пойдзем разам з сынамі!»

Аляксандра Галавач, бухгалтар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Даманаўскі лясгас»: «На Адзіны дзень галасавання пойдзем разам з сынамі!»
  • Опубликовано:19 февраля, 2024

Заўсёды прымала ўдзел у выбарах. Гэта мая прынцыповая пазіцыя не толькі як работніка лясной гаспадаркі, як пачынаючага прафсаюзнага лідара, але і маці дваіх сыноў – дзесяці і чатырох гадоў. І ў гэтым годзе на Адзіны дзень галасавання пойдзем усёй сям’ёй – возьмем з мужам і сыноў. Няхай з дзяцінства разумеюць, што будучыня залежыць ад кожнага з нас. Каго мы абяром, той і будзе потым абараняць нашы інтарэсы.

Дэпутат павінен, перш за ўсё, сам выразна ўяўляць, якой ён бачыць будучыню свайго народа, і павінен умець адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў. Мне не абыякава, які будзе склад Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Як любая жанчына і маладая маці, жадаю, каб моладзь жыла, вучылася, стварала сем’і, гадавала дзетак у мірных умовах. Прыемна назіраць за станоўчымі змяненнямі ў нашым горадзе, па душы ўсё тое, што дорыць радасць людзям, а не разбурае ці руйнуе. Сярод кандыдатаў – прадстаўнікі розных галін і прафесій, шмат моладзі, якой прадстаіць будаваць будучыню нашага краю. Менавіта таму абавязкова пайду на выбары: хачу аддаць свой голас за годнага кандыдата, тым больш, ёсць з каго выбіраць.