Вось дык летам раздолле! Лірычны фотарэпартаж

ЛЕТА

Ў небе хмары як груды,

 Цішыня і спакой.

Пазакідвалі вуды

Лазнякі над ракой…

 

Не шапочуць асокі,

А ні хвалькі малой.

Смягнуць вусны ад спёкі,

Хоць бы кроплі якой.

 

А ні птушак, ні спеву.

Поўдзень быццам аглух.

Жыта коласам спее,

Млее травамі луг.

 

Жмурыць сінія вочкі,

Братка мой, васілёк.

Ён расце на ўзбоччы,

Ды  заметны здалёк.

 

П’ю густое паветра,

Бы мядовы напой.

Як чакаў цябе, лета.

Не спяшайся, пастой!

 

Дай табою напіцца,

Наталіцца спаўна.

Пасядзець ля крыніцы.

Парыбачыць з чаўна.

 

Дай наслухацца ўдоваль,

Як нябёсы маўчаць.

Як над стомленым полем,

Навальніцы гучаць.

 

Мне і дождж, мне і спёка,

Як нябёс благадаць.

І мелодыяў клёкат,

Што над стрэхай гучаць.

 

Мне жыццё як патрэба,

Ці той страчаны Рай.

…Улюбілася неба,

У мой ласкавы край!