Дзіцячае аддзяленне вярнулася да работы ў звычайным рэжыме

1 ліпеня дзіцячае аддзяленне
УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» вярнулася да работы ў звычайным рэжыме.
Гэтую добрую навіну паведаміў галоўны ўрач райбальніцы Васілій Юзэфовіч напярэдадні Дня Незалежнасці краіны. «Там, дзе была ардынатарская, медперсанал пераапранаўся. Палаты былі падзелены на «брудную» і «чыстую» зоны. За ўчарашні дзень аддзяленне прыбралі, памылі, прадэзынфіцыравалі і расставілі ложкі, як было раней», – казаў Васілій Міхайлавіч.– Прыемна, што напярэдадні свята мы пачынаем думаць аб жыцці».
Ёсць спадзяванне, што ў бліжэйшы час работа ў звычайным рэжыме пачнецца і ў іншых аддзяленнях райбальніцы.
Валянціна БОБРЫК.