Жніво-2020 пачалося!

Першымі на хлебную ніву выйшлі камбайны ДП э\б “Майск”.

Пачалася ўборка азімага ячменю. Ураджайнасць першых гектараў радуе – атрымана 48 цэнтнераў на круг.

На здымку экіпаж камбайна: Аляксандр Ярмашэвіч і Валянцін Каляда.