3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Вялікі фотарэпартаж.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Івацэвічах на плошчы ля будынка райвыканкама прайшоў урачысты канцэрт «Зямля пад белымі крыламі» , а таксама канцэртна-забаўляльная праграма «Край мой любы, край прыгожы», у якіх прынялі ўдзел артысты і творчыя калектывы раёна. Завяршыўся вечар акцыяй «Спяём Гімн разам».