
Свае карціны наведвальнікам прадставілі мастакі-перасоўнікі Казімір Кулеш, Базыль Грыневіч, Аляксандр і Тамара Сцяцэнкі з мастацкага аб’яднання “АРТ-Слонім”, Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк, Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка з мастацкага аб’яднання “Абуджэнне”. Іх творы прысвечаны гісторыі і сучаснасці, хараству роднага краю і яго веснавому абуджэнню. Мастакі знайшлі час, каб правесці аднадзённы пленэр і ўзбагаціць свае калекцыі свежымі творамі, прысвечанымі палацу Пуслоўскіх, сядзібе Касцюшкі і яе наваколлю, правялі падчас адкрыцця выстаўкі творчыя майстар-класы для вучняў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў”. Выстаўка будзе працаваць у палацы Пуслоўскіх да 30 мая.
Гэтае мерапрыемства стала своеасаблівым пралогам да Адкрытага рэгіянальнага конкурсу дзіцячага малюнка “Спадчына”, які ўжо чацвёрты год запар паспяхова праводзіцца ў г. Івацэвічы і на тэрыторыі раёна. Першы этап IV Адкрытага рэгіянальнага конкурсу дзіцячага малюнка “Спадчына-2019” адбыўся 30 красавіка года – журы зрабіла выбар на карысць удзельнікаў другога тура конкурсу. Усяго на першы тур прыйшло больш за 200 работ канкурсантаў з усёй Брэсцкай вобласці. Па выніках першага тура лепшыя юныя мастакі будуць прымаць удзел у другім этапе конкурсу – пленэры, які пройдзе 11 мая. Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце “ІВ”.
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.