Супрацоўнікамі Івацэвіцкага РАУС у гаражы жыхара райцэнтра былі знойдзены каля 5 000 літраў фальсіфікаванага спірту.

Напрыканцы мая супрацоўнікамі Івацэвіцкага РАУС у гаражы 34-гадовага мужчыны з райцэнтра быў знойдзены «схрон» – каля 5 000 літраў фальсіфікаванага спірту. Гэта рэкордныя аб’ёмы, якія яшчэ не фіксаваліся нашым райаддзелам міліцыі. Тавар канфіскаваны, а на гаспадара судом Івацэвіцкага раёна накладзены максімальны штраф у памеры 100 базавых велічынь.
Увогуле, за першыя паўгода супрацоўнікамі Івацэвіцкага РАУС канфіскавана 6 233 літры фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі. Прыцягнуты да адказнасці 48 чалавек, якія парушалі антыалкагольнае заканадаўства. Большая частка з іх – гэта сумнавядомыя самагоншчыкі, у якіх канфіскавана каля 50 літраў самагону, знішчана больш за паўтоны брагі і некалькі дзясяткаў апаратаў. Кожны з іх аштрафаваны на суму да 30 базавых велічынь.
Яўген МІХНЮК, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Івацэвіцкага РАУС.