Маладзёжны парламент пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь распачаў работу

2 ліпеня адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента (Савет) пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь. У яго склад увайшлі 70 чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія прадстаўляюць усе вобласці і Мінск, у тым ліку прадстаўнік і ад нашага раёна – старшыня Маладзёжнага парламента Івацэвіцкага раёна Ганна Ільяшэвіч.
На пасяджэнні было абрана кіраўніцтва савета, старшыні камісій. Члены Маладзёжнага парламента ў гэты дзень сустрэліся са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Падчас сустрэчы яна пажадала маладым людзям поспехаў і паабяцала ўсялякую падтрымку. Маладыя парламентарыі змаглі задаць ёй хвалюючыя пытанні. Цікавілі іх, напрыклад, адносіны Наталлі Іванаўны да інфармацыйнай прасторы Беларусі, пыталіся, якія якасці важныя для маладога палітыка. Агучваліся таксама ідэі і прапановы.
Наш кар