12 ліпеня – Дзень вызвалення в. Краглевічы

Вызваленне вёскі Краглевічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылося 12 ліпеня 1944 года. Напярэдадні, 11 ліпеня, у метрах 300 ад вёскі адбыўся моцны бой. 49 гвардзейская дывізія і атрад імя Баруцкага брыгады імя Куйбышава разграмілі дыслакацыю нямецка-фашысцкіх фарміраванняў.

Са слоў старажылаў, немцы яшчэ ноччу прыйшлі ў вёску, сагналі людзей у адзін дом і хацелі падпаліць, але зноў на дапамогу паспелі прыйсці партызаны і вызвалілі мясцовых жыхароў ад немінучай бяды.

У знак памяці аб гэтай падзеі вызваліцелям быў устаноўлены манумент на месцы бою. Догляд за помнікам рашэннем мясцовай улады быў замацаваны за Целяханскім лясгасам. З той пары, штогод 12 ліпеня, 76 гадоў падрад да помніка прыходзяць людзі. І хоць відавочцаў не засталося, памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне. І сёлета 12 ліпеня сумесна са старшынёй Целяханскага сельскага Савета Аксанай Мялік, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Целяханскага лясгаса Аляксандрам Жуком, жыхаркай в. Краглевічы Марыяй Чарнышовай, старастай в. Краглевічы Валянцінай Ермаловіч, прадстаўніком маладога пакалення – вучнем 2 класа Целяханскай СШ Вадзімам Крыўко было арганізавана ўскладанне кветак ля помніка.

Падрыхтавала Валянціна БОБРЫК. Фота з архіва Целяханскага сельвыканкама.