Калі хочаш быць прыгожай – можаш ёю быць

У наша стагоддзе, дзе свет запаланілі камп’ютарныя тэхналогіі, медыкі пачынаюць біць трывогу: людзі сталі менш рухацца. З гэтым звязаны многія хваробы, якія, па словах тых жа медыкаў, толькі «маладзеюць». Як з дапамогай спорту ўмацаваць свой арганізм?

Пра жаночы фітнес, пра тое, як выглядаць заўсёды свежа і бадзёра, наша гутарка з фітнес-трэнерам Лядовай арэны, прыгожай маладой жанчынай – Валянцінай Хамянок, якая  прыехала ў наш райцэнтр з далёкага Віцебска.

Знайсці свайго фітнес-трэнера, які будзе табе па душы, – гэта як знайсці свайго парыкмахера ці стаматолага, упэўнена Валянціна Хамянок. Таму ім можа стаць не кожны, а толькі той, каму вы будзеце давяраць на ўсе сто працэнтаў. Бо ад яго, як ад урача, залежыць ваша самаадчуванне, ваш настрой і, урэшце, ваша здароўе. Валянціна – чалавек, якому ты пачынаеш давяраць з першых заняткаў, нават з першых хвілін. Нездарма яе галоўны прынцып у рабоце: «Калі ты нешта робіш, дык выконвай гэта якасна!»

З Валянцінай займаюцца цяпер тры групы па трох відах трэніровак: танцавальная, сілавая (дзе акцэнты расстаўлены на трэніроўцы вялікіх групаў мышцаў), трэніроўка па методыцы Пілатэса (якая асноўваецца на дыханні ў спалучэнні з гімнастыкай, гэта так званая работа з нашым другім каркасам, з мышцамі-стабілізатарамі, што трымаюць наш шкілет, задзейнічаны кожны сустаў).

Усе дзяўчаты і жанчыны, што займаюцца ў Валянціны Хамянок, вельмі яе хвалілі за індывідуальны падыход да кожнага, за ўважлівасць, за адданасць сваёй справе. Многія, асабліва з тых, хто займаюцца з самага пачатку, ганарыліся сваімі рэзультатамі: хтосьці пазбавіўся лішніх кілаграмаў, хтосьці стаў добра ноччу спаць, прайшла бяссонніца, а хтосьці забыў пра боль у паясніцы. На занятках пануе пазітыўная, сяброўская атмасфера. Далучайцеся!

Даведацца пра ўсе сакрэты, як выглядаць бадзёра, прыгожа  і што рабіць, каб мець бездакорную постаць, чытайце ў бліжэйшым нумары «ІВ».

Юлія Кавалёва, фота аўтара.