Жыхар Івацэвічаў агаліўся на вуліцы

У райаддзел міліцыі звярнулася 20-гадовая жыхарка Івацэвічаў, якая паведаміла наступнае: у момант, калі яна пешшу рухалася па вул. Дзяржынскага (непадалёку ад папраўчай калоніі №5), незнаёмы малады чалавек, які ехаў на веласіпедзе, раптам спыніўся і стаў дэманстраваць ёй… свае геніталіі.
Міліцыі ўдалося ўстанавіць зламысніка – ім аказаўся яшчэ даволі малады мужчына 1995-га года нараджэння. Узбуджана крымінальная справа па арт. 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Хуліганства». На жаль, «голыя» злачынствы не такая і рэдкасць: у 2018-м годзе на лаве падсудных суда Івацэвіцкага раёна апынуліся двое мужчын, якія не пасаромеліся агаліцца ў людных месцах. Яны былі пакараны, пакаранне за свой непрыгожы ўчынак панясе і вышэйзгаданы 25-гадовы малады чалавек.
Яўген МІХНЮК, начальнік аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі Івацэвіцкага РАУС.