20 патронаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў в. Жытлін

Жыхарка Івацэвічаў прыехала да сваёй састарэлай маці, якая пражывае ў Жытліне. Планавала правесці некаторыя гаспадарчыя работы. Але калі жанчына пачала капаць зямлю на новым месцы (тут яны рашылі пабудаваць прыбіральню), то ўбачыла, што з-пад рыдлёўкі ляціць не толькі зямля, але і… патроны.
Жанчына выклікала міліцыю.

Супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС дасканала раскапалі гэты ўчастак і знайшлі ўсяго 20 патронаў. Яны маркіраваныя ў 1939-м годзе і, хутчэй за ўсё, ляжалі на гэтым участку з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усе патроны да наразной зброі, гэта значыць, што калі б гаспадары не выклікалі б міліцыю, то маглі быць прыцягнуты да адказнасці за захоўванне іх. Але жанчыны паступілі правільна – адразу ж патэлефанавалі па нумары 102.