Дзве гранаты і міна знойдзены на месцы пошукавых работ

У мінулыя выхадныя дні члены пошукавага гісторыка-патрыятычнага атрада «Авіяпошук-Брэст» праводзілі рэкангсцыніроўку мясцовасці паміж вёскамі Жытлін і Корачын. У атрад паступіла інфармацыя, што ў лясным масіве паміж гэтымі населенымі пунктамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўпаў збіты нямецка-фашысцкімі акупантамі самалёт.

Пошукі не былі дарэмнымі: інфармацыя пацвердзілася поўнасцю. Але разам з тым мужчыны з атрада «Авіяпошук-Брэст» знайшлі на месцы падзення дзве гранаты Ф-1 і мінамётную міну – гэта боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай. Работы былі прыпынены, на месца былі выкліканы супрацоўнікі райаддзела міліцыі і ваенкамата. Гранаты і міны вывезены і знішчаны.

Аляксандр ГОРБАЧ.