Першы выезд агітцягніка «Ураджай-2020» адбыўся ў Івацэвіцкім раёне

21 ліпеня агітцягнік, які традыцыйна арганізоўваецца на час жніва аўтаклубам ДУК «Івацэвіцкая раённая клубная сетка», распачаў сваю работу выступленнем на мехдвары ААТ «Падстарынь».
На канцэртную праграму «Ліпень звініць, а сэрца песні просіць», падрыхтаваную загадчыцай аўтаклуба Аленай Цыбульскай, прыйшлі перадавікі жніва мінулых гадоў, іншыя камбайнеры і механізатары, работнікі гаспадаркі, а таксама кіраўніцтва ААТ «Падстарынь».
Слова брала намеснік дырэктара Іна Юрчык, якая пажадала ўсім удзельнікам уборачнай поспехаў на хлебнай ніве. А салісты Івацэвіцкага ГДК Галіна Дзянісік, Уладзімір Краўцоў, Ганна Суханосік, Анастасія Максіменка і салістка аўтаклуба Аляксандра Коцелева падарылі сваімі песнямі добры настрой. Галоўны аграном гаспадаркі Вячаслаў Юрчык, у знак
удзячнасці за створаны добры стымул для працы, уручыў артыстам кветкі.

Валянціна БОБРЫК.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.