25 ліпеня – Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь

Адказныя і рашучыя, смелыя, з цвёрдым характарам – бо іншых людзей у гэтай прафесіі і быць не можа. Барцы з агнём штодня ратуюць жыцці, маёмасць, прыходзяць на дапамогу ў надзвычайных сітуацыях, падчас стыхійных бедстваў. Яны не любяць асабліва расказваць аб сваіх подзвігах, называючы іх звычайнай справай, у рэшце рэшт, службовым абавязкам. Мы ўпэўніліся ў гэтым асабіста, наведаўшы напярэдадні іх прафесійнага свята пажарны аварыйна-выратавальны пост №17.

На пажарным аварыйна-выратавальным пасту №17 Івацэвіцкага РАНС, што размясціўся ў горадзе Косава, працоўныя будні працякаюць ва ўзмоцненым рэжыме нават у тых выпадках, калі няма трывожных выклікаў. Тут ведаюць цану часу, а таму эфектыўна выкарыстоўваюць кожную хвіліну. На пасту нясуць службу 11 чалавек – начальнік ПАВП Аляксей Сінянок, камандзіры аддзялення Уладзімір Круглееўскі, Аляксандр Доўжык, Міхаіл Кавальчук, пажарныя Сяргей Швед, Уладзімір Мяцечка, Вадзім Прусак, вадзіцелі пажарнага аварыйна-выратавальнага аўтамабіля Мікалай Кабылінскі, Анатоль Шчурко, Сяргей Бялевіч і Павел Куцко.
Калектыў невялікі і згуртаваны, дзе, як гаворыцца, і радасць, і бяда адна на ўсіх. Ды і як можа быць па-іншаму, калі супрацоўнікі РАНС праводзяць 24 гадзіны ў суткі побач. Рэжым работы на пасту – тры чалавекі ў змену, суткі праз двое.
– Праводзячы столькі часу разам на працоўным месцы, сталі як сям’я, ведаем, чым дыхае кожны з нас. Як і ў любой дзейнасці, у нас узнікаюць некаторыя пытанні, але стараемся вырашаць іх мірна, знахо-
дзіць кампрамісы, а наогул зла адзін на аднаго не трымаем, – распавёў начальнік ПАВП №17 Аляксей Сінянок.

Вялікі матэрыял, прысвечаны будням косаўскіх выратавальнікаў, чытайце ў сённяшнім нумары “ІВ”.